Апазіцыя ладзіць акцыю “Праспект нацыянальнага сцяга” на Кастрычніцкай (відэа)

Апазіцыя ладзіць акцыю “Праспект нацыянальнага сцяга” на Кастрычніцкай (відэа)

Прадстаўнікі апазіцыі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, каб правесці акцыю “Праспект нацыянальнага сцяга”. Акцыя прымеркаваная да 25-х угодкаў зацвярджэння Вярхоўным Саветам БССР дзяржаўных сімвалаў краіны — бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”.

Ініцыятары збору — аб’яднанне “Малады фронт”. Акцыя не санкцыянаваная ўладамі. Як перадае Радыё Свабода з месца падзеяў, на Кастрычніцкай плошчы сабралася некалькі дзясяткам дэманстрантаў. Актывісты апазіцыі прыносяць бел-чырвона-белыя сцягі і стужкі з нацыянальным арнаментам.

Паводле БелаПАН, за акцыяй назіраюць міліцыянты ў цывільным, але не ўмешваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі