Апазіцыя Інгушэціі хоча незалежнасці рэспублікі ад Расіі

Апазіцыя Інгушэціі разглядае магчымасць звароту да сусветнай грамадскасці з просьбай "адлучыць" рэспубліку ад Расіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Аргкамітэта агульнанацыянальнага мітынгу пратэсту Магамед Хазбіеў.
"Нам трэба прасіць Еўропу ці Амерыку, каб нас адлучылі ад Расіі", - сказаў Хазбіеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы". Ён дадаў, што неабходна таксама "спыніць генацыд інгушскага народа", які здзяйсняе Крэмль.

Як адзначае Газета.ру, у бліжэйшы час інгушская апазіцыя на спецыяльным сходзе абмяркуе свае далейшыя дзеянні. Нагадаем, абвастрэнне сітуацыі ў рэспубліцы адбылося пасля забойства галоўнага рэдактара сайта "Ингушетия.ру" Магамеда Яўлоева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі