Вы тут

Антон Смольскі паказаў найлепшы вынік у кар'еры — ён трэці ў спрынце

Антон Смольскі / vk.com/belarus_biathlon

Антон Смольскі паказаў найлепшы вынік у кар'еры — ён трэці ў спрынце на 10 км. Такое паспяховае выступленне беларускага біятланіста адбылося на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне.

Першым быў Ёханэс Кюн з Германіі (яму Смольскі прайграў 20,5 секунды), другім — Марцін Понсілуома з Швецыі.

Беларускія біятланісты на этапах Кубка свету не траплялі ў топ-3 з 2016 года. А беларус Дзмітрый Лазоўскі ў спрынце быў 9-м, дагэтуль ён ніколі не трапляў у топ-10.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.