Антон Кушнір заняў 4-е месца на этапе Кубка свету па фрыстайле

У ЗША завяршыўся пяты этап Кубка свету па фрыстайле ў акрабатыцы. Лепшым сярод беларусаў стаў Антон Кушнір, які заняў 4-е месца.
Пасля кваліфікацыі беларус займаў другі радок. У фінальнай спробе ён ускладніў скачок, але не здолеў яго дакладна выканаць. Яшчэ двое беларускіх лыжных акрабатаў, якія выступалі ў мужчынскіх спаборніцтвах, у фінал не патрапілі.

Прызёр Алімпійскіх гульняў 1998 і 2006 гадоў Дзмітры Дашчынскі заняў 15-е месца, а прызёр Алімпіяды-2002 Аляксей Грышын стаў 20-м. Для Грышына, які нядаўна паправіўся ад траўмы, старт у ЗША стаў першым у сёлетнім сезоне.

У жаночых спаборніцтвах беларуска Ала Цупер была пятай.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі