Анкахворага Анатоля Пугача адмовіліся выпусціць з-пад варты. Такое рашэнне прыняў 23 студзеня суд у Баранавічах, паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Ірына Паўлоўская спаслалася на тое, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства, і адмовілася перавесці яго нават пад хатні арышт.
28-гадовы Пугач быў затрыманы ў Баранавічах у сярэдзіне снежня 2022-га. Ён вярнуўся з Польшчы ў Беларусь, каб прайсці медабследаванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне.
Мужчыну выставілі абвінавачванні паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ўзялі пад варту. Там ён знаходзіцца ўжо другі месяц.