Вы тут

Ангела Меркель выказалася пра Беларускую АЭС: ЕС павінен сачыць

Гітанас Наўседа і Ангела Меркель / Reuters

Ангела Меркель выказалася пра Беларускую АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне ў 30 кіламетрах ад мяжы з Літвой. Адбылося гэта 14 жніўня ў Берліне на сумеснай прэс-канферэнцыі канцлера Германіі і літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы.  

"Германія падтрымлівае Літву, каб выконваліся больш высокія крытэрыі бяспекі,цытуе словы Меркель Delfi. — ЕС павінен сачыць, каб гэтая станцыя ў Астраўцы адпавядала ўсім стандартам бяспекі і не ўяўляла пагрозы".

Як вядома, улады Літвы неаднаразова заяўлялі, што заклапочаныя бяспекай Беларускай АЭС, звярталіся да міжнародных структур. Афіцыйны Мінск з гэтымі прэтэнзіямі катэгарычна не згодны. Прэзідэнт Літвы ў Берліне заявіў, што станцыя будуецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, а месца для яе беларусы абралі не з эканамічных меркаванняў, а з геапалітычных.

"Мы вельмі просім дапамогі нашых сяброў у ЕС у плане дасягнення таго, каб гэтая станцыя яшчэ да пачатку яе функцыянавання пераўтварыла ў жыццё усе стандарты бяспекі, якія неабходна", — сказаў Гітанас Наўседа.

Першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць здадзены ў эксплуатацыю да канца 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.