Ангела Меркель у апошнія дні перад адстаўкай зрабіла смешныя фота
У птушыным парку канцлер Германіі пазіравала фотарэпарцёрам з папугаямі ў руках і на галаве.
Ангела Меркель у апошнія дні перад адстаўкай зрабіла смешныя фота. У птушыным парку ў горадзе Марлоў канцлер Германіі пазіравала фотарэпарцёрам з папугаямі ў руках і на... галаве. Яна карміла птушак і размаўляла з імі.
Меркель кіравала ўрадам Германіі 16 гадоў. 26 верасня пройдуць парламенцкія выбары, і абраныя дэпутаты парламента абяруць новага канцлера.
Ангела Меркель і папугаі / dw.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.