Ангела Меркель пацвердзіла, што плануе сустрэчу са Святланай Ціханоўскай

Ангела Меркель пацвердзіла, што плануе сустрэчу са Святланай Ціханоўскай

Канцлерка Германіі Ангела Меркель плануе сустрэцца са Святланай Ціханоўскай. "Бліжэйшым часам я сустрэнуся з апазіцыянеркай Ціханоўскай", — цытуе ТАСС словы кіраўніцы нямецкага ўрада.

Заява прагучала падчас выступу Меркель у Бундэстагу на дэбатах па федэральным бюджэце на 2021 год. 

Таксама канцлерка заявіла, што захапляецца беларускімі жанчынамі, якія выходзяць на вулічныя акцыі.

Раней паведамлялася, што Ціханоўская наведае Берлін 5-6 кастрычніка.

Напярэдадні, 29 верасня, яна ў Вільні сустракалася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі