Андрэю Мезіну спатрэбіцца аперацыя на калене

Галкіперу мінскага "Дынама" і хакейнай зборнай Беларусі Андрэю Мезіну спатрэбіцца аперацыя, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, хакеіст звярнуўся да лекараў пасля пераможнага гасцявога матчу з санкт-пецярбургскім СКА, які адбыўся 18 кастрычніка. Вынікі абследавання хворага калена Андрэя Мезіна паказалі, што галкіперу патрэбная аперацыя. Да такіх высноваў прыйшлі лекары як у Мінску, так і ў клініцы Барселоны, куды былі адпраўленыя копіі здымкаў.

Па словах галоўнага трэнера дынамаўцаў Марэка Сікоры, разам з Мезіным з Масквы ў Мінск на дадатковае абследаванне адправіўся нападнік Дэвід Неміроўскі. У яго падазрэнне на страсенне мозгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі