Андрэй Касціцын закінуў тры шайбы і прынёс перамогу сваёй камандзе

Беларускі форвард "Манрэалю" Андрэй Касціцын зрабіў свой першы хет-трык у НХЛ. Мінулай ноччу ён закінуў тры шайбы ў пераможным гасцявым матчы з "Пітсбургам" - 3:2.  Андрэй Касціцын быў прызнаны найлепшым хакеістам мінулага гульнявога вечара ў Нацыянальнай хакейнай лізе і першай зоркай матчу.

Як адзначае БЕЛТА, лідэрам "беларускага дэсанту" ў НХЛ застаецца форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі. У 35 матчах ён набраў 21 ачко (12 закінутых шайбаў і 9 галявых перадачаў). Андрэй Касціцын у 30 матчах набраў 16 ачкоў (9+7).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі