Андрэй Касціцын набраў соты бамбардзірскі бал у НХЛаўскай кар'еры

24-гадовы форвард “Манрэаля” беларус Андрэй Касціцын набраў соты бамбардзірскі бал у сваёй НХЛаўскай кар'еры. У яго скарбонцы 49 закінутых шайб і 51 галявая перадача. На гэта яму спатрэбілася 165 матчаў.
На жаль, гульня, у якой Касціцын–старэйшы дасягнуў мяжы ў 100 бамбардзірскіх балаў, завяршылася паражэннем яго каманды. “Манрэаль” прайграў “Ванкуверу” з лікам 2:4.

Як адзначае “Салідарнасць”, сярод беларускіх НХЛаўцаў акрамя Андрэя Касціцына мяжу ў 100 балаў пераадолелі Руслан Салей (на яго рахунку 813 згуляных матчаў, у якіх ён забіў 42 разы і аддаў 143 галявыя перадачы) і Ўладзімір Цыплакоў (згуляў 331 матч і набраў 69+101 па сістэме “гол+пас”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі