Андрэевай і Чульцовай прысудзілі прэмію "За свабоду і будучыню СМІ"

Андрэевай і Чульцовай прысудзілі прэмію "За свабоду і будучыню СМІ"

Журналісткам "Белсата" Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі лейпцыгскую прэмію "За свабоду і будучыню СМІ", перадае DW. 

Яны ўзнагароджаныя за тое, што "сталі галасамі свабодных журналісцкіх рэпартажаў пры аўтакратычным рэжыме і пацярпелі за сваю працу".

Традыцыйна прэмія ўручаецца ў кастрычніку ў Лейпцыгу. Кожнай з журналістак прысуджаныя па 10 тысяч еўра. Як будзе ўручацца прэмія сёлета, пакуль не зразумела.

Чульцова і Андрэева асуджаныя на два гады кожная за рэпартаж, якія яны вялі з разгону пратэстоўцаў на "Плошчы Перамен" у Мінску. 

Цэнтр свабоды прэсы запатрабаваў вызваліць журналістак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі