Анатоль Лябедзька: АДС выраслі са штонікаў голага піяру

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер стварыць ініцыятыўную групу па збору подпісаў за змяненне выбарчага заканадаўства. На думку лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, апазіцыянеры змогуць сабраць неабходныя 150 тысяч подпісаў.
“Нам патрэбны ўціск не толькі звонку, але і знутры. Слова, якое падмацавана галасамі вялікай колькасці выбаршчыкаў і грамадзян Беларусі, гучыць мацней, чым проста нейкая заява ці дэкларацыя”.

Мяркуецца, што збіраць подпісы будуць былыя кандыдаты ў дэпутаты і іх каманды. Падчас выбарчай кампаніі яны сабралі больш за 150 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.

“АДС выраслі са штонікаў нейкага голага піяру. Падчас выбарчай кампаніі нашы кандыдаты сабралі больш за 150 тысяч подпісаў. Так што гэта абсалютна рэалістычны праект. Калі мы прымем канчатковае рашэнне пра збор подпісаў, мы паспрабуем зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Мы паспрабуем зрабіць так, каб сабраныя подпісы сталі сапраўднай спробай змяніць дзеючае заканадаўства”.


Паводле слоў Лябедзькі, канчатковага рашэння аб зборы подпісаў пакуль няма. Яно будзе прынятае пасля кансультацый з рэгіянальнымі кааліцыямі АДС і былымі кандыдатамі ў дэпутаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі