Аналітык The Guardian: Савет Бяспекі ААН больш не функцыянуе

Аналітык The Guardian: Савет Бяспекі ААН больш не функцыянуе

Савет бяспекі ААН больш не функцыянуе, а яго заняпад можна параўнаць з гісторыяй Лігі нацый. З такім меркаваннем выступіў былы дыпламат Карні Рос у аналітычным артыкуле брытанскай газеты The Guardian:

“Цяпер адно з найлепшых месцаў, дзе можна на ўласныя вочы ўбачыць павольны заняпад пасляваеннага сусветнага парадку, — гэта Савет Бяспекі ААН. Шмат гадоў таму Савет цягнуўся ўсяго некалькі гадзінаў пару разоў на тыдзень. Цяпер пасяджэнні праходзяць штодзень, часам нават ноччу і ў выходныя. Стомленыя дыпламаты абмяркоўваюць вялікі шэраг крызісаў — ад Паўночнай Карэі да Лівіі”.

У мінулым Савет Бяспекі прымаў кароткія і зразумелыя рэзалюцыі, а цяпер іх тэкст робіцца ўсё больш доўгім і складаным. Кіраўнікі місіяў ААН і прадстаўнікі многіх урадаў кажуць, што часта не разумеюць, чаго ад іх патрабуе СБ.

Савет Бяспекі аказаўся не ў стане спыніць разбуральную вайну ў Сірыі. І варта абвінавачваць у гэтым не толькі Расію, як гэта робяць шматлікія заходнія дыпламаты. Праблема ў тым, што галоўная сусветная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі вайны і міру, больш не функцыянуе, піша Карні Рос.

Аналітык The Guardian: Савет Бяспекі ААН больш не функцыянуе
Першае пасяджэнне Лігі Нацый. Жэнева, 1920 год. Фота: Keystone/Corbis

“Асноўная праблема ў тым, што Савет Бяспекі прытрымліваецца ідэі, што галоўную ролю ў свеце граюць дзяржавы, а гэта больш не адпавядае рэчаіснасці. Канфлікты, у якіх удзельнічаюць такія арганізацыі, як “Аш-Шабаб”, “Бока Харам” ці “Ісламская дзяржава”, узнікаюць праз мясцовыя ўмовы, але часта закранаюць цэлыя рэгіёны, калі не ўвесь свет”, — падкрэслівае былы дыпламат.

Савет Бяспекі быў створаны для вырашэння канфліктаў паміж дзяржавамі, але дагэтуль не змог адаптавацца да новых умоваў. І калі не зрабіць неабходных захадаў, ААН можа чакаць лёс Лігі Нацый.

На думку Карні Роса, ААН выратуе новы незалежны і цвёрды генеральны сакратар. Таксама варта пачаць разглядаць свае ўласныя табу і стаць празрыстымі ў прыняцці рашэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі