Паляпшэнне іміджу Лукашэнкі стане самай цяжкай задачай Бэла

Прадстаўнік праваабрончай арганізацыі Amnesty International Майк Блэкмар заявіў, што паляпшэнне іміджу Беларусі, за якое ўзяўся брытанскі лорд Цімаці Бэл, стане самай цяжкай задачай майстра школы піяру. Пры гэтым, паводле яго словаў, палепшыць свой імідж Аляксандру Лукашэнку дапамогуць хутчэй дзеянні, а не словы. “Калі прэзідэнт Беларусі сапраўды хоча палепшыць свой імідж, то пра гэты яго намер больш скажуць учынкі, а не словы, якімі б яны ні былі”, - сказаў праваабаронца ў інтэрв’ю ВВС, перадае беларуская служба Радыё “Свабода”.

Як заявіў Майк Блэкмар, Аляксандр Лукашэнка “павінен спыніць пераслед і арышты сваіх апанентаў, вызваліць з турмаў, а таксама зрабіць так, каб у краіне было адмененае смяротнае пакаранне”.

Як паведамлялася раней, брытанскі лорд Цімаці Бэл мае намер зарабіць мільёны долараў на паляпшэнні іміджу Лукашэнкі.

Паводле “Телеграф”