Амбасадары краін Еўрасаюза наведаюць Белавежскую пушчу

Двухдзённы візіт прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрасаюза пачаўся ў аўторак. У складзе дэлегацыі - амбасадары і прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў Францыі, Польшчы, Славакіі, Латвіі, Чэхіі, Літвы, Венгрыі, Эстоніі, часовы павераны ў справах Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель і кіраўнік мінскага офіса ТАСІС Яніс Айзсалніекс.  Сёння яны сустрэліся з кіраўніцтвам вобласці і горада, азнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, міжнародным супрацоўніцтвам у розных сферах. У праграме візіта таксама наведванне мемарыяльнага комплекса "Брэсцкая крэпасць-герой".

Як інфармуе БелаПАН, на 18 чэрвеня ў Белавежскай пушчы запланаваны брыфінг для прэзентацыі праекту ЕС "Развіццё трансгранічнага турызму ў Белавежскай пушчы" і наведванне нацыянальнага парку.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі