Амбасадары краін ЕС наведаюць забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі

Амбасадары краін Еўрасаюза 11—12 кастрычніка наведаюць Гомельскую вобласць. Арганізатар азнаямленчай паездкі — славацкая амбасада, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕС у Мінску ад імя Партугаліі. Як распавёў Часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак, адбудуцца перамовы амбасадараў з кіраўніцтвам вобласці, наведванне прамысловых прадпрыемстваў, сустрэчы з бізнесменамі і студэнтамі.

Дыпламаты наведаюць горад Хойнікі і радыяцыйна-экалагічны запаведнік “Палессе”, азнаёмяцца з існуючымі праблемамі. Ужо адбыліся азнаямленчыя паездкі замежных дыпламатаў у Віцебск, Наваполацк, Браслаў, Гродна і Пінск.

8 кастрычніка амбасадары краін Еўрасаюза па запрашэнні старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігара Рачкоўскага прымуць удзел у адкрыцці ў Смаргонскім памежным атрадзе абноўленага кіналагічнага цэнтра, які быў мадэрнізаваны з удзелам ЕС і Праграмы развіцця ААН.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі