Амбасадар Беларусі ў Расіі: Спачатку агульныя цэны на газ — потым адзіная валюта

Deutsche Welle
Deutsche Welle

Амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка пракаментаваў спрэчкі па нафце і газе, якія ўзнікаюць унутры Саюзнай дзяржавы.

"Да канца 2018 года [Беларусь і Расія] павінны былі выпрацаваць агульную формулу з тым, каб выйсці ў перспектыве на супастаўныя цэны на газ для Беларусі і для спажыўцоў Смаленскай вобласці Расіі. А ўжо 1 ліпеня гэтага года падпісаць адпаведнае міжурадавае пагадненне.

Гэта быў бы рашучы і выгадны абодвум бакам крок на шляху збліжэння умоў гаспадарання прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Ён дазволіў бы прыступіць да вырашэння іншых, больш складаных задач беларуска-расійскай і еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Мы накіроўвалі свае прапановы ў Мінэнерга РФ, "Газпрам", урад РФ. Прапаноўвалі розныя методыкі, але пакуль не атрымалі ніводнага афіцыйнага заключэння. Падобная сітуацыя назіраецца і з падатковым манеўрам. Лічым, што гэта парушэнне Дамовы аб Еўразійскім саюзе", — цытуе дыпламата сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі.

На думку Сямашкі, вырашаць праблемы адзінага мытнага, падатковага заканадаўства, адзінай валюты і эмісійнага цэнтра не мае сэнсу да таго, пакуль унутры Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі не вырашаныя пытанні агульных коштаў на энерганосьбіты.

"МАЗ павінен плаціць $278 за тысячу кубаметраў газу, а КамАЗ — $65. МАЗ плаціць за электрычнасць 11 цэнтаў, а КамАЗ — не больш за 4 цэнты. Пакуль мы не выраўняем эканамічныя ўмовы, казаць пра тое, што мы неадкладна вырашым праблему адзінага мытнага, падатковага заканадаўства, адзінай валюты, адзінага эмісійнага цэнтра — заўчасна", — лічыць амбасадар Беларусі ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі