Амбасада ЗША: Мы за зняццё санкцый пры ўмове пэўных крокаў з боку Беларусі

Амбасада ЗША: Мы за зняццё санкцый пры ўмове пэўных крокаў з боку Беларусі

ЗША зацікаўленыя ў тым, каб санкцыі ў дачыненні да асобных прадпрыемстваў Беларусі, былі адмененыя цалкам. Пра гэта падчас сустрэчы з беларускімі журналістамі заявіў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.

Роберт Райлі: “Падчас усіх сустрэч з прадстаўнікамі ўсіх узроўняў беларускай улады я кажу пра тое, што наш інтарэс у тым, каб гэтыя санкцыі былі цалкам адмененыя. Але пакуль мы знаходзімся не ў той кропцы ўзаемаадносін. Мы заўжды адкрыта кажам пра тое, якія крокі павінны быць зробленыя, каб адмена санкцый стала магчымай. Мы працягнем гэтыя абмеркаванні з нашымі беларускімі калегамі, і зробім усё для таго, каб прыйсці да таго стану, калі адмена санкцый стане магчымай”.

Па словах Роберта Райлі, такая адмена санкцый будзе мець выключна станоўчы вынік. Бо існаванне санкцый, няхай і прыпыненых, наносіць шкоду не толькі іміджу Беларусі, але і магчымым інвестыцыям у краіну.

Па словах Часовага паверанага, чарговы разгляд існуючых у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў санкцый будзе ў красавіку. Кожныя паўгода іх пераглядаюць, і вось ўжо два гады прыпыняюць іх дзеянне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі