Амбасада ЗША выступіла з заявай з нагоды тэлесюжэту на БТ

З нагоды сюжэту, паказанага на Беларускім тэлебачанні, амбасада ЗША выступіла з заявай па Праграме малых грантаў. Нагадаем, што менавіта гэтая праграма называлася доказам таго, што амбасада падтрымлівае беларускую апазіцыю.  Праграма малых грантаў існуе ўжо шмат гадоў. Яе сутнасць дэталёва апісваецца на вэбсайце амбасады, як на англійскай, так і на беларускай мовах, адзначаецца ў заяве.

Незалежныя сродкі масавай інфармацыі,  вяршэнства закону і правы чалавека – прыярытэтныя напрамкі дзейнасці Праграмы малых грантаў. Праграма скіраваная на праекты, датычныя пабудовы дэмакратычных інстытутаў, падтрымкі грамадзянскай адукацыі, роўнасці жанчын, рэформаў заканадаўства і рынкавай эканомікі з мэтай спрыяння інтэграцыі Беларусі ў трансатлантычны саюз дэмакратычных краін.

Улічваючы, што гэтая праграма існуе ўжо даўно і добра вядомая, у амбасады ЗША выклікаў здзіўленне той факт, што яна стала аб'ектам пільнай увагі менавіта ў цяперашні момант. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі