Амбасада Венесуэлы ладзіць у Мінску моладзевы чэмпіянат па міні-футболе

Амбасада Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі арганізуе моладзевы чэмпіянат па міні-футболе на Кубак сяброўства па сістэме плэй-офф.  Спаборніцтвы адбудуцца 1-22 чэрвеня ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Як адзначае БЕЛТА, прымеркаваныя да Дня Венесуэлы, які будзе адзначацца 5 ліпеня.

У чэмпіянаце прымуць удзел 12 камандаў ("Лацінская Амерыка", "Беларусь", "Беларуснафта", "Камерун", "Ірак", "Іарданія", "Лівія", "Нігерыя", "Ліван", "Сірыя", "Венесуэла", "В'етнам"). 10 з іх сфармаваныя з замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі. Яшчэ адна каманда — з беларускіх студэнтаў, і апошняя — ад вытворчага аб'яднання "Белоруснефть". У спаборніцтвах таксама ўдзельнічае каманда венесуэльскіх кадэтаў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі