Амбасада Украіны перадала ў МЗС Беларусі ноту пра паказ трэйлера "Крыма"

Амбасада Украіны перадала ў МЗС Беларусі ноту пра паказ трэйлера "Крыма"

Амбасада Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з паказам трэйлера расійскага фільма "Крым" рэжысёра Аляксея Піманава ў мінскіх кінатэатрах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла першы сакратар Амбасады Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала.

Ноту перадалі яшчэ ў пятніцу, 14 ліпеня. Украінцы пратэстуюць супраць таго, каб фільм пра анэксію паўвыспы выйшаў у Беларусі ў шырокі пракат.

"Мы накіравалі ноту. Усё. Калі фільм [усё ж] пакажуць, тады будзе рэакцыя", — дадала Марыя Гуцала.

Расійскі пракатчык стужкі — група кампаній "Парадыз" — пацвердзіў, што пракат фільма ў Беларусі плануецца. Пакуль ідзе абмеркаванне, у якіх менавіта кінатэатрах. Фільм выходзіць на шырокія экраны 28-29 верасня.

На днях у мінскіх кінатэатрах сталі паказваць трэйлер фільма "Крым" — расійскай драмы, "заснаванай на рэальных падзеях". Рэжысёрам стужкі выступіў Аляксей Піманаў — вядучы праграмы "Чалавек і закон", палітычны і грамадскі дзеяч.

Дзея фільма разгортваецца на ўкраінскай паўвыспе узімку і ўвесну 2014 года. Фільм раскажа гісторыю пары, якую лёс звёў непадалёк ад старажытнага горада Мангуп-Кале. На фоне падзеяў "Крымскай вясны" закаханым давядзецца змагацца за жыццё і пачуцці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі