Амбасада Ірака ў Расіі: Дзве сотні іракцаў папрасілі вывезці іх з Беларусі

Амбасада Ірака ў Расіі: Дзве сотні іракцаў папрасілі вывезці іх з Беларусі

Каля 200 грамадзян Ірака, якія прыбылі ў беларусь, хочуць вярнуцца на радзіму. З такой просьбай яны звярнуліся ў амбасаду Ірака ў Расіі. 

"Цяпер гэта каля 200 чалавек, якія да нас звярнуліся. Эвакуацыйны рэйс будзе арганізаваны ў чацвер",перадае "Інтэрфакс"  словы  іракскага дыпламата. 

Прадстаўнік амбасады не выключыў, што гэтая лічба можа павялічыцца. Ён дадаў, што сярод іх ёсць жанчыны, дзеці, сямейныя пары.

Ірацкі дыплямат дадаў, што людзі, якія звярнуліся ў амбасаду, знаходзяцца ў Мінску і чакаюць прызначанага вылету. Па яго словах, праблем з дастаўкай іх ад мяжы не было.

Раней улады Ірака паведамлялі, што першы вывазны рэйс іракцаў, якія не змаглі трапіць у ЕС праз Беларусь, адбудзецца 18 лістапада. Перад тым улады краіны спынілі прамыя авіярэйсы ў Беларусь і зачынілі два ганаровыя консульствы нашай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі