Амаль палова жыхароў Вялікабрытаніі — антысеміты

Міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, якая выступіла на памінальнай службе ў памяць аб чатырох загінулых у французскіх тэрактах габрэях, заклікала падвоіць намаганні, каб выкараніць у Брытаніі антысемітызм.

“Я ніколі не думала, — адзначыла міністр, — што дажыву да таго для, калі чальцы габрэйскай суполкі краіны скажуць, што яны не адчуваюць сябе тут у бяспецы”.

Хоць габрэі складаюць меней за палову адсотка насельніцтва Вялікабрытаніі, амаль палова жыхароў краіны, як высветлілі нядаўна сацыёлагі, у той ці іншай ступені прытрымліваюцца антысеміцкіх поглядаў. Сярод брытанцаў распаўсюджаныя перакананні, што габрэі больш забяспечаныя, маюць большы ўплыў у СМІ і карыстаюцца размовамі пра Халакост, каб заваяваць прыязнае стаўленне да сябе.

Даследаванне рабілася па замове Кампаніі супраць антысемітызму, прадстаўнікі якой папярэджваюць, што падобныя погляды ў Вялікабрытаніі будуць распаўсюджвацца, калі толькі не натрапяць на “нулявую талерантнасць”.

Газета Times, у сваю чаргу, паведаміла днямі, што колькасць габрэяў, якія эмігруюць з Брытаніі ў Ізраіль, рэзка ўзрасла. Летась краіну пакінула 620 габрэяў і калі параўнаць з паказнікамі 2013 года, рост склаў амаль 20%. Пры гэтым колькасць зарэгістраваных выпадкаў праяваў антысемітызму ў Брытаніі, у тым ліку абразаў, нападаў і вандалізму ўзрасла на 36%, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі