Вы тут

Аляксею Кудзіну прысудзілі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму

Аляксей Кудзін / rh.by

Вядомага кікбаксёра Аляксея Кудзіна асудзілі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у супраціве міліцыянтам падчас пратэстаў у жніўні 2020-га.

Прысуд вынесла суддзя Маладзечанскага раёна Вольга Дубовік, піша "Рэгіянальная газета".

Пракурор прасіў прызначыць Кудзіну 3,5 года зняволення.

Кудзін удзельнічаў у вулічных акцыях у Маладзечне, калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыяў на выбарах. Потым яго жорстка затрымлівалі і збілі. Спярша спартоўца аштрафавалі, а пазней пачалі на яго крымінальную справу. 

Кудзін уцёк з Беларусі, у студені 2021-га яго затрымалі ў Максоўскай вобласці. Спартовец прасіў у Расіі палітычнага прытулку, але Маскоўскі абласны суд пастанавіў выдаць яго ў Беларусь. І хаця Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў яго экстрадыцыю, Расія выдала Кудзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.