Аляксей Янукевіч пойдзе на прэзідэнцкія выбары ад Партыі БНФ

Аляксей Янукевіч пойдзе на прэзідэнцкія выбары ад Партыі БНФ

Партыя БНФ будзе вылучаць кандыдатам на прэзідэнцкія выбры намесніка старшыні Аляксея Янукевіча.

Як адзначае Радыё "Рацыя", раней у партыі былі два прэтэндэнты, але цяпер выбар спыніўся на кандыдытуры Янукевіча. 

Для яго вылучэння партыйцам давядзецца сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. 

Разам з тым у Партыі БНФ не губляюць надзеі, што апазіцыя здолее вылучыць адзінага кандыдата, кажа старшыня ПБНФ Рыгор Кастусёў. Сам Кастусёў быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года.

Пра жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта раней заявілі Аляксандр Лукашэнка, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч, кіраўнік руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, лідар АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, былы памочнік дэпутаткі Канапацкай Дзяніс Ціханенка, "суворы беларус" Віталь Зялкоўскі. Кіраўніца ТБМ Алена Анісім заявіла, што пойдзе на выбары толькі ў тым выпадку, калі на іх не пойдзе Лукашэнка. 

Свайго кандыдата вылучыць правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць АГП, БХД і рух "За свабоду".  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі