Аляксей Шадзько не грае з Табаковым і Хазанавым. Пакуль не грае

Некалі вядучы акцёр мінскага тэатра імя Горкага, а зараз акцёр МХАТА імя Горкага, да таго ж вядомы музыка Аляксей Шадзько наведаў Мінск з акустычным канцэртам. Дапамагалі яму на сцэне сябры ды калегі Ўладзімір Ткачэнка і Ігар Ляўчук. Падчас канцэрта прагучалі хіты і цалкам новыя кампазіцыі. Шадзько быў абкладзены паперамі з тэкстамі песень і скардзіўся на страшэнную занятасць у Маскве, з-за якой даводзіцца забываць тэксты ўласных песень.

Паводле Аляксея, у тэатры ён заняты ў 5-ці спектаклях, у двух з іх акцёр выконвае галоўныя ролі. З Табаковым і Хазанавым Шадзько пакуль не даводзілася іграць у адным спектаклі.

Што тычыцца музычных спраў, то Шадзько не пакідае надзеі ў хуткім часе запісаць новы альбом з гуртом “Сястра” і прэзентаваць яго ў родным Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі