Аляксей Грышын: “Дзмітры Рак ўжо пачаў размаўляць і чытаць”

Вядомы беларускі фрыстайліст пайшоў на папраўку. Зараз спартовец праходзіць курс рэабілітацыі ў Рэспубліканскай клінічнай больніцы “Аксакаўшчына”. Нагадаем, што Дзмітры у снежні мінулага году падчас трэніроўкі на першым этапе Кубка свету па фрыстайлу, які праходзіў у Кітаі, атрымаў сур’ёзную траўму галавы.
18 сутак ён нават знаходзіўся у коме. Пасля праходзіў курс лячэння ў 5-ай клінічнай больніцы горада Мінску, адкуль і быў пераведзены ў “Аксакаўшчыну”.

Пра сённяшні стан спартоўца распавядае яго сябра па камандзе Аляксей Грышын:

“Канешне сам пакуль не ходзіць, у яго праблемы з левым каленам, яно ў яго не разгібаецца. Трэба гэтым займацца. Вастанаўліваць ягоныя рукі і ногі, падымаць яго на нагі. Наконт маўлення ўжо куды лепш, то бок як было месяц таму і зараз – розніца вялікая.

Ён пачаў размаўляць, размаўляе нармальна і чытае без усялякіх пытанняў. Папраўляецца, усё ў чым ён мае патрэбу зараз – гэта добрая рэабілітацыя. Вось над гэтым зараз і працуем, каб адправіць яго за куды-небудзь за мяжу, можа ў Расію – там ёсць добрыя рэабілітацыйныя цэнтры”.


Дарэчы, дзень праведзены ў рускім рэабілітацыйным цэнтры каштуе 400 долараў. Міністэрства спорта і Нацыянальны алімпійскі камітэт цалкам ўзялі на сябе фінансаванне лячэння спартоўца. Няўжо грошай усё ж такі не хапае? Нацыянальны алімпійскі камітэт аб’явіў збор сродкаў на падтрымку Дзмітрыя Рака. Каб разабрацца ў сітуацыі Еўрарадыё датэлефанавалася да прэс-сакратара НОКа Паўла Рабухіна:

“Усё, што тычыццы лячэння Дзмітрыя Рака, Міністэрства спорта і Нацыянальны алімпійскі камітэт цалкам кантралюе і фінансуе. Мы дастаем неабходныя лекі, калі трэба – нават за мяжой. У прыватнасці генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта гэтым нядаўна займаўся.

Усё што неабходна, усё што нам кажуць лекары – мы ўсё выконваем. Мы прыслухоўваемя толькі да іх саветаў і іх рэкамендацый. Мы размесцілі чатыры рахункі на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта для таго, каб людзі маглі самі паўдзельнічаць у падтрымкі спартоўца. Хаця ўсе праграмы мы закрываем і вырашаем усе пытанні. Але ж фінансавыя сродкі у сям’і ніколі не бываюць лішнімі, гэта вядома кожнаму”.

Еўрарадыё вырашала даведацца. А хто яшчэ жадае дапамагчы фрыстайлісту? Мы вырашылі звярнуцца далёка не ў апошнію спартыўную арганізацыю краіны – Прэзыденцкі спартыўны клуб. У главе якога стаіць Дзмітры Лукашэнка, малодшы сын дзейснага прэзідэнта. Зразумела, што вось тут фінансаў хапае. Мы чакалі любога адказу, але адназначна не такога, аказалася, што там наогул не ўсе ведаюць хто такі Дзмітры Рак…

“Ну вы так канкрэтнае пытанне ў лоб задалі. Вось канкрэтна гэтаму чалавеку дапамогу мы яшчэ не аказывалі. Але ў нас шырокая дабрачынная дзейнасць, то бок і дзеткам дапамагаем. У нас маладзёвы спорт. Пакуль да нас такая інфармацыя не прыходзіла. Я шчыра кажучы не чула, а хто гэта? Можа вы падскажыце?”

Калі карэспандэнт Еўрарадыё растлумачыў, хто такі Дзмітры Рак, трубку адразу перадалі загадчыку сектара інфармацыі грамадскіх сувязей Аляксандру:

— Мы ведаем хто такі Рак, чаму ён, как, што, навошта і усё астатніе па сітуацыі Рака. З самага пачатку дда самага канца. Мы цалкам валодаем сітуацыя, і калі я кая-небудзь дапамога… Скажу вам так – мы працуем над гэтай сітуацыяй.

То бок пакуль яшчэ дапамога не аказвецца?

Мы працуем над гэтым пытаннем.


Еўрарадыё жадае Дзмітрыю Раку хутчэйшага выздараўлення і поспехаў.


Фота — www.interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі