Вы тут

Аляксандру Васілевічу і Ксеніі Луцкінай працягнутае ўтрыманне пад вартай

Ксенія Луцкіна / Вконтакте

Сузаснавальніку анлайн-часопіса KYKY і інтэрнэт-газеты The Village Belarus Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Надзея Зелянкова. Васілевіч за кратамі ўжо паўгода, ён прызнаны палітвязнем. У чым абвінавачваецца бізнесмен, дагэтуль невядома.

Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Каардынацыйнай рады, на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання і Ксеніі Луцкінай, экс-журналістцы БТ, якая сышла адтуль у жніўні 2020-га. Луцкіна — фігурантка "справы Прэс-клуба". Яна знаходзіцца за кратамі з 22 снежня 2020-га, прызнанная палітзняволенай.

Аляксандр Васілевіч / facebook.com/nadia.zelenkova.1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.