Аляксандрам Глебам акрамя “Баварыі” зацікавіўся міланскі “Інтэр”

“Інтэр” нацэліўся на паўабаронцу “Барселоны” Аляксандра Глеба, паведамляе агенцтва "Ореанда-Новости" са спасылкай на Channel4.
Галоўны трэнер міланцаў Жазэ Маўрынью жадае ўзмацніць каманду, але ўладальнікі клуба далі зразумець, што трансферная палітыка гэтым летам будзе даволі сціплай.

Беларускі футбаліст, які не замацаваўся ў асноўным складзе каталонцаў, нядаўна заявіў, што жадае перайсці ў іншы клуб, бо стаміўся сядзець на лаве запасных. “Інтэр” можа купіць Глеба прыкладна за 15 мільёнаў еўра. За столькі ж “Барса” набыла беларуса ў “Арсенала”.

Між тым, міланскаму клубу давядзецца канкурыраваць з “Баварыяй”, якая таксама цікавіцца Глебам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі