Аляксандра Зімоўскага ўзнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны — "за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку і забеспячэнне паспяховага ўдзелу беларускіх выканаўцаў у дзіцячых конкурсах песні "Еўрабачанне". Указ аб узнагароджанні падпісаны 31 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта. Медаля Францыска Скарыны ўдастоены выканаўчы прадзюсер прадзюсерскай групы галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Лад" Людміла Барадзіна і першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку старшыні Дзяржтэлерадыёкампаніі Юрыю Азаронку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі