Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

Аляксандра Сасновіч не змагла прайсці ў другі раўнд тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, прызавы фонд якога складае 6 млн долараў.

У стартавым паядынку асноўнага этапу беларуская тэнісістка саступіла 37-й ракетцы планеты Барбары Стрыцавай з Чэхіі — 1:6, 3:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 9 хвілінаў, перадае БЕЛТА.

Перад гэтым у кваліфікацыі Сасновіч перамагла балгарскую тэнісістку Сесіл Каратанчаву — 7:5, 6:4, а потым бельгійку Кірстэн Фліпкенс — 6:1, 6:2.

У асноўнай сетцы турніру ў Індыян-Уэлсе выступяць яшчэ дзве беларускі. Вольга Гаварцова ў першым раўндзе згуляе з расіянкай Маргарытай Гаспаран. А Вікторыя Азаранка пачне спаборніцтвы з другога круга. Яе саперніцай будзе пераможца матча паміж казахстанскай тэнісісткай Зарынай Дыяс і амерыканкай Джэймі Лёб.

У мужчынскім парным разрадзе будзе выступаць наш суайчыннік Максім Мірны. Ён гуляе з новым партнёрам — балгарскім тэнісістам Грыгарам Дзімітравым. У першым раўндзе ім будзе супрацьстаяць французскі дуэт Нікаля Маю / П'ер-Юге Арман.

Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 20 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі