Аляксандра Сасновіч прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Брысбене

Аляксандра Сасновіч прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Брысбене

Беларуска Аляксандра Сасновіч прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Брысбене ўкраінскай спартсменцы Эліне Світолінай. Вырашальны паядынак адбыўся 6 студзеня і скончыўся з лікам 2:6, 1:6.

Сасновіч удзельнічала ў гэтым турніры катэгорыі “Прэм’ер”, прайшоўшы кваліфікацыю — тут яна перамагла расіянку Паліну Монаву, амерыканку Джулію Босерап і аўтралійку Ізабэль Уолас. У асноўнай сетцы турніру беларуска была мацнейшай за Крысціну Младзенавіч і Алізэ Карнэ (Францыя), перамагла таксама эстонку Анет Кантавейт і латвійку Анастасію Севаставу. Усе яе саперніцы ўваходзілі ў ТОП-40 сусветнага рэйтынгу.

На сёння Аляксандра Сасновіч мае ў рэйтынгу WTA 88-ю пазіцыю, але выхад у фінал у Брысбене дазволіць ёй заняць значна вышэйшы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі