Аляксандра Рыбака крытыкуюць у Нарвегіі за здымак з Лукашэнкам

Пераможца міжнароднага музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2009" Аляксандр Рыбак патрапіў пад сур'ёзную крытыку ў Нарвегіі за фотаздымак, на якім ён зняты з адбымку з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Спевака абвінавацілі ў "наіўнасці" і "глупстве", і заклікалі не падтрымліваць "дыктатара". Як паведамляе дзелавая газета "Взгляд", здымак быў зроблены падчас нядаўняга двухдзённага візіта маладога выканаўцы ў беларускую сталіцу і апублікаваны ў ягоным блогу. У подпісу пад фота было напісана: "Я з прэзідэнтам Беларусі. Дзякуючы яму, Мінск — адзін з самых прыгожых і чыстых гарадоў Еўропы! Прыязджайце сюды!".



Пасля таго, як распачалася крытыка, асабліва з боку праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" і арганізацыі "Моладзь Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі" (апошняя выказала меркаванне, што Рыбак мусіць "быць салідарны з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, падтрымліваюць дэмакратыю" ), спявак змяніў подпіс і цяпер ён выглядае так: "Я з прэзідэнтам роднай краіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі