Аляксандра Казуліна збілі ў калоніі?

Еўрапейскае радыё датэлефанавалася да кіраўніцтва папраўчай установы "Віцьба 3". Пра збіццё былога кандыдата ў прэзідэнты паведаміў былы палітвязень і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец. Скрабец: “Я сустракаўся з двума зняволенымі, якія разам са мной сядзелі. Яны распавялі мне пра гэтую бойку, а таксама пра тое, што на Казуліна па-ранейшаму ціснуць”

Інцыдэнт адбыўся ўвечары, калі зняволеныя вярталіся ў камеры пасля працы. Афіцэр, начальнік атрада аховы, які, па словах Скрабца, неаднойчы збіваў зняволеных, абразіў экс-кандыдата ў прэзідэнты, на што Казулін адказаў у жорсткай форме. Пасля гэтага ахоўнік накінуўся на прафесара і пачаў яго збіваць. Зняволеныя, на вачах якіх адбылося здарэнне, здолелі адцягнуць ахоўніка.

Скрабец: “Казулін падаў пісьмовае патрабаванне разабрацца ў гэтай справе, але прыязджала кіраўніцтва з абласнога дэпартамента выканання пакаранняў, пасля чаго справу спынілі. Пры гэтым сведкаў здарэння папярэдзілі, што калі нехта “адкрые рот”, да іх будуць прынятыя пэўныя меры”.

Еўрарадыё датэлефанавалася да кіраўніцтва папраўчай установы.

Віцьба 3: "Ніякай бойкі не было! "

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі