Аляксандра Глеба прызналі лепшым футбалістам Беларусі 2007 года

Згодна з традыцыйным апытаннем, якое праводзіць спартыўная газета "Прэсбол", лепшым футбалістам Беларусі 2007 года прызнаны 26-гадовы паўабаронца лонданскага "Арсенала" і капітан нацыянальнай зборнай Аляксандр Глеб. З 318 рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, 245 чалавек паставілі Глеба на першае месца, 33 — на другое і 17 — на трэцяе. Характэрна, што Глеб прызнаны лепшым футбалістам Беларусі ў пяты раз за апошнія шэсць гадоў.

Следам за Глебам у тройцы лепшых размясціліся: варатар ФК "Масква" і зборнай Беларусі Юры Жаўноў і форвард ФК "Гомель" Раман Васілюк 246 ачкоў. Усяго ў апытанні было названа 40 футбалістаў, якія выступаюць у чэмпіянатах Беларусі, Англіі, Італіі, Украіны і Расіі. Лепшы футбаліст Беларусі быў вызначаны ў 25-ы раз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі