Аляксандра Герасіменя яшчэ не вызначылася з датай вяселля

Аляксандра Герасіменя яшчэ не вызначылася з датай вяселля

Аляксандра Герасіменя яшчэ не вызначылася з датай вяселля. У эфіры праграмы "Арэна" на тэлеканале "Беларусь 1" знакамітая беларуская плыўчыха кажа, што рыхтуецца да новага алімпійскага цыклу і "настроеная сур'ёзна".

"Адпусціла ўсё дрэннае, што было, і настроена толькі на пазітыў. Заручыны з Яўгенам Цуркіным? Усё будзе, цяпер проста сумбурнасць такая, трэба будзе вызначыцца з датай вяселля", — цытуе словы Герасімені "Прессбол".

Пра блізкія адносіны Герасімені і Цуркіна стала вядома ў лютым 2016-га. У Facebook яны абмяняліся віншаваннямі з нагоды Дня закаханых, што адразу патрапіла ў СМІ.

Аляксандры Герасімені 31 снежня споўніцца 31 год. Яна — двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2012 года, уладальніца бронзы на Алімпіядзе 2016-га ў Рыа. Беларускаму плыўцу Яўгену Цуркіну 9 снежня споўніцца 26 гадоў. Яго лепшае дасягненне — перамога на чэмпіянаце Еўропы 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі