Аляксандр Патупа: Узаемадзеянне з уладамі давала дастаткова малы эфект

Аляксандр Патупа сыходзіць з пасады старшыні Беларускага саюза прадпрымальнікаў. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён адзначыў, што збіраецца засяродзіцца на іншай працы, звязанай з аналітыкай і літаратурай.
Аляксандр Патупа прызнаўся, што стомлены 7 гадамі працы на чале арганізацыі:

“Каэфіцыент карыснага дзеяння ўзаемадзеяння з уладамі дастаткова нізкі. І вялікія высілкі патрабуюцца для таго, каб невялікія станоўчыя зрухі атрымаць, альбо прынамсі спыніць нейкія негатыўныя працэсы, альбо затармазіць. Вядома, гэта вымотвае”.


Ужо заўтра на паседжанні Рады Беларускага саюза прадпрымальнікаў будзе абраны выконваючы абавязкі старшыні. А выбары новага кіраўніка арганізацыі адбудуцца на з’ездзе ў красавіку 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі