Аляксандр Лукашэнка заклікаў да боегатоўнасці

"Мы не бразгаем зброяй. Але становішча вакол Беларусі сёння складаецца так, што мы не можам з задавальненнем адзначыць, што ўсё спакойна", — заявіў 3 красавіка на нарадзе па пытаннях боегатоўнасці Узброеных Сіл Аляксандр Лукашэнка, перадаюць афіцыйныя крыніцы. Па словах кіраўніка дзяржавы, Узброеныя Сілы Беларусі павінны быць у боегатоўнасці. "Мы павінны адчуваць пульс краіны, і не толькі краіны", — сказаў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што хуткім часам пройдуць буйныя комплексныя аператыўныя вучэнні Узброеных Сіл, кошт якіх павінен быць мінімальным, але дастатковым для таго, каб правесці іх якасна.

"Неабходнасць перыядычнага правядзення такіх вучэнняў вызначаная даўно", — нагадаў А.Лукашэнка. Адзін раз на два гады ў краіне праводзяцца буйныя вучэнні, якія ахопліваюць усе Узброеныя Сілы, і штогод — вучэнні відаў УС.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што падтрыманне абароназдольнасці краіны з'яўляецца абавязковай гарантыяй абароны межаў Саюзнай дзяржавы. "Дамова з Расіяй — справа святая. Мы павінны яе няўхільна выконваць, гэтак жа як выконвае яго са свайго боку Расія, забяспечваючы нашай краіне шчыт, у тым ліку ядзерны", — цытуюць А.Лукашэнка афіцыйныя крыніцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі