Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Алу Пугачову

Максім Галкін і Ала Пугачова / ria.ru

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў расійскую спявачку Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны ўказ ён падпісаў 23 верасня. Як інфармуе sb.by, Пугачова адзначана за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва, а таксама за ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў.

Але Пугачовай 70 гадоў. Яе прафесійная кар'ера пачалася ў 1969-м. У яе рэпертуары больш за 500 песень.

У 2006 годзе Лукашэнка ўзнагароджваў Пугачову спецыяльнай прэміяй "Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення" (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.