Аляксандр Лукашэнка: Трэба зрабіць тое, чаго мы баяліся

Беларусі трэба зрабіць значныя крокі па лібералізацыі эканомікі і дэбюракратызацыі усёй сістэмы. Пра гэта заявіў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях замежнай і ўнутранай палітыкі. "Мы павінны скарыстацца сітуацыяй і зрабіць рашучыя крокі ў бок лібералізацыі эканомікі і наогул жыцця людзей, дэбюракратызаваўшы усю сістэму. І да 1 студзеня ў гэтым плане мы павінны зрабіць максімум", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што менавіта зараз важна "зрабіць тое, чаго мы баяліся, і тое, чаго не зрабілі".

Кіраўнік дзяржавы таксама перакананы, што многія ўжо пабачылі, якая краіна чаго варта і якая мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця найбольшпрымальная". "Беларусь у гэтым плане выгодна выглядае", дадаў ён.

Лукашэнка падзякаваў беларусам за давер да банкаўскай сіcтэмы.

Як чакаецца, пры канцы лістапада можа прайсці паседжанне найвышэйшае дзяржаўнае рады - г.зн. сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта паседжаньне будзе адметным. Беларусь мае намер паставіць на парадак дня важныя пытанні, што маюць прынцыповае значэнне для развіцця далейшых узаемадачыненняў паміж Беларуссю і Расіяй, інфармуе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі