Аляксандр Лукашэнка назваў беларускую ўладу "дэмакратычнай"

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер узяў удзел у заключным сумесным паседжанні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трэцяга склікання. У сваім выступе кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсім галінам улады Беларусі ўдалося кансалідаваць "здаровыя сілы грамадства", саўладаць "з найцяжэйшымі праблемамі і новымі глабальнымі выклікамі сучаснасці".
Лукашэнка падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны здолела захаваць палітычную стабільнасць грамадства, нягледзячы на перашкоды "дэструктыўных сілаў", якія мелі "замежную падтрымку". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што дэмакратычнай можа лічыцца тая ўлада, якая здольная праводзіць рэформы без ўжыцця гвалту.

У сваім выступе Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу "на неабходнасці бязлітаснай барацьбы з карупцыяй". Між іншым, ён адзначыў, што "ў аснове цяперашняга фінансавага крызісу - вялізны складнік сусветнай карупцыі".

Таксама Лукашэнка заявіў, што "жорсткі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні фінансавых плыняў закончыўся". Цяпер канфідэнцыйнасць укладаў беларусаў і замежнікаў у банках будзе гарантаваная, а праваахоўным органам моцна абмяжуюць доступ да гэтай інфармацыі.

"Интерфакс-Запад"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі