Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у В'етнам

Аляксандр Лукашэнка 6 красавіка накіраваўся з афіцыйным візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, падчас двухдзённага візіту кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з в'етнамскім калегам Нгуенам Мінь Чыетам, а таксама іншымі вышэйшымі службовымі асобамі гэтай краіны.

Бакі абмяркуюць перспектывы пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах. Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, у прыватнасці пагаднення паміж Міністэрствамі спорту і турызму. Візіт ажыццяўляецца па запрашэнні прэзідэнта В'етнама.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі