Аляксандр Лукашэнка: Лівія - наш блізкі і надзейны партнёр

Лівія з'яўляецца надзейным сябрам і партнёрам Беларусі, з якім можна "весці дыялог па любых пытаннях". Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшніх перамоваў у Мінску з кіраўніком Лівіі Муамарам Кадафі.
Лукашэнка таксама адзначыў падобныя пазіцыі Беларусі і Лівіі, якія сведчаць пра неабходнасць пабудовы "шматпалярнага свету". Кіраўнік нашай краіны выказаўся наконт таго, што ў адносінах з Лівіяй "закрытых тэмаў для супрацоўніцтва няма". "Мы будзем вітаць вашую падтрымку нашай краіны, працаваць у Лівіі, вітаць вашых спецыялістаў, ваш бізнэс у Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Муамар Кадафі выказаў упэўненасць, што "гэты візіт стане вялікім штуршком у развіцці адносінаў".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі