Аляксандр Казулін: Апазіцыі на выбарах неабходнае адзінства

Нагадаем, што 24 траўня стала вядома, што адзінага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года выберуць на кангрэсе дэмакратычных сілаў.



У 2006 годзе Аляксандр Казулін праводзіў сваю выбарчую кампанію незалежна ад кангрэсу дэмсілаў, які абраў Аляксандра Мілінкевіча. Але зараз Казулін лічыць неабходнай умовай — аб'яднанне апазіцыі. Іначай, кажа ён, вынік будзе такі ж самы, як у 2010 годзе.



Але для абрання адзінага кандыдата, кажа Казулін, не абавязкова ладзіць кангрэс:



Казулін: "Тут не абавязковы кангрэс, бо ён не заўсёды дае магчымасць абраць адзінага лідара, якога падтрымліваюць усе. Трэба дамаўляцца, вырашаць і глядзець на тое, хто мае найбольш верагодныя шанцы, каб за яго прагаласавала больш за палову насельніцтва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі