Аляксандр Казулін адчыніў у калоніі бібліятэку

Палітвязень Аляксандр Казулін з дапамогай іншых зняволеных адчыніў у сваім атрадзе ў калоніі «Віцьба-3» бібліятэку. Больш за 200 кніг, якія збіраліся для палітвязня Валерыя Леванеўскага, перадала рэдакцыя газеты «Белорусы и рынок».
Пра гэта паведаміла дачка Казуліна Юлія, якая разам з сястрой Вольгай і маці Ірынай 17 траўня мела спатканне з бацькам. Паводле яе словаў, Аляксандр Казулін па-ранейшаму адчувае на сабе наступствы галадоўкі, знаходзіцца на дыетычным харчаванні, адчувае слабасць і боль у спіне.

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі