Аляксандр Глеб дэбютаваў на расійскім спартыўным тэлеканале (фота)

Аляксандр Глеб дэбютаваў на расійскім спартыўным тэлеканале (фота)

Аляксандр Глеб дэбютаваў на расійскім спартыўным тэлеканале “Матч ТВ”. Ён паўдзельнічаў у адной з праграм (“Татальны футбол”) у якасці футбольнага эксперта. “Гуляў з Месі”, — так прадставілі беларускага футбаліста расіяне.

Глебу 36 гадоў. У складзе “Барселоны” ён быў у 2008-2011 гадах, але не змог замацавацца ў аснове побач са знакамітым Ліянэлем Месі. З вясны 2017-га паўабаронца нідзе не гуляе, аднак пра заканчэнне кар’еры не аб’яўляў. Сёлета ён скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і права”. Таксама Аляксандр не выключаў, што паспрабуе сябе ў трэнерскай рабоце. Пра тое, што ён можа працаўладкавацца на “Матч ТВ”, стала вядома ў канцы верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі