Вы тут

Аляксандр Дзямчук, які абараняў 300-гадовыя дубы, выйшаў на волю

Аляксандр Дзямчук / скрыншот з відэа "Беларусь 4"

Экс‑дырэктар дома культуры ў вёсцы Ахова Аляксандр Дзямчук, які абараняў ад высечкі стогадовыя дубы на мясцовых могілках, выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. За час адбыцця адміністрацыйнага пакарання яго звольнілі, паведамляюць праваабаронцы.

Дзямчука два разы судзілі за ”непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы”. Ён “перашкаджаў рабочым працаваць” — пілаваць 300-гадовыя дубы. Мужчына залез на адно з дрэў, але яго з яго знялі. Пасля таго як амапаўцы забралі дырэктара, дубы спілавалі.

Частка жыхароў вёскі Ахова выступіла супраць знішчэння дубоў, якія раслі на могілках. Аляксандр Дзямчук збіраў подпісы за іх захаванне, звярнуўся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Але мясцовыя чыноўнікі і не думалі адтэрмінаваць "выдаленне дрэў" у чаканні экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.