А.Лукашэнка павіншаваў медыкаў з прафэсійным святам

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў сістэмы аховы здароўя з прафесійным святам. "2008 год абвешчаны ў Беларусі Годам здароўя, і першачарговай задачай дзяржавы і грамадства з'яўляецца рашэнне комплексу праблем па ўмацаванні здароўя беларускага народу" - гаворыцца ў віншаванні з нагоды Дня медыка.
Лукашэнка падкрэсліў, што развіццё аховы здароўя з'яўляецца найважным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на тое, каб якасная першасная і высокатэхналагічная медыцынская дапамога была даступная кожнаму грамадзяніну Беларусі незалежна, жыве ён у сталіцы ці ў маленькай палескай вёсачцы. У апошнія гады гэтая палітыка забяспечыла рост працягласці жыцця і нараджальнасці насельніцтва. На думку Аляксандра Лукашэнкі, дасягненні "сталі магчымыя дзякуючы поспехам краіны ў сацыяльна-эканамічным развіцці, комплексным пераабсталяванню лячэбных установаў новым абсталяваннем, высокаму прафесіяналізму, ведам і працавітасці медыцынскіх працаўнікоў".
БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі