А.Лукашэнка даручыў падрыхтаваць новыя навучальныя праграмы да 1 верасня

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся да 1 верасня гэтага года падрыхтаваць новыя навучальныя праграмы. На іх аснове павінны аператыўна стварацца новыя падручнікі. Гэта звязана з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што на цяперашнім этапе ліцэі і гімназіі неабходна захаваць, але ліцэйскія і гімназічныя класы будуць ліквідаваныя. А.Лукашэнка загадаў падкарэктаваць тэставыя заданні пры паступленні ў ВНУ, каб яны былі разлічаныя на веды, атрыманыя ў сярэдняй школе, а не ў ліцэі альбо гімназіі.

Ён таксама адзначыў, што заданні цэнтралізаванага тэставання неабходна скласці з улікам "пераходных" праграм. Пры неабходнасці трэба павялічыць у 2009 годзе колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ на запатрабаваныя ў краіне спецыяльнасці, у тым ліку інжынерныя, медыцынскія.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі